predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

5 января 2013

6 студзеня – дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Кожны год у першую нядзелю студзеня прафесійнае свята адзначаюць работнікі фінансавай сферы. Прымаць віншаванні заўтра будуць усе тыя, хто абраў у сваім жыцці гэтую далёка нялёгкую дзейнасць, бо праца з грашовымі сродкамі і бясконцым шэрагам лічбаў — справа тонкая і адказная.

Кожны год у першую нядзелю студзеня прафесійнае свята адзначаюць работнікі фінансавай сферы. Прымаць віншаванні заўтра будуць усе тыя, хто абраў у сваім жыцці гэтую далёка нялёгкую дзейнасць, бо праца з грашовымі сродкамі і бясконцым шэрагам лічбаў — справа тонкая і адказная. У любой арганізацыі, установе або на прадпрыемстве яна патрабуе высокага прафесіяналізму, максімальнай канцэнтрацыі ўвагі, належнага вопыту. А калі гэта датычыцца кіравання фінансавымі сродкамі ўсяго раёна, які ажыццяўляюць работнікі фінансавага аддзела райвыканкама! Тут, безумоўна, адказнасць вельмі вялікая. Між тым, з усім аб’ёмам работ спраўляецца невялікі калектыў, які складаецца з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Гэта вопытныя спецыялісты і проста абаяльныя жанчыны, большасць з якіх ужо доўгі перыяд часу добрасумленна выконваюць свае абавязкі і паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі.

 Спектр дзейнасці аддзела дастаткова шырокі, а, як вядома, у грашовай сферы не бывае дробязяў, таму і спецыфіка фінансавай дзейнасці патрабуе ад спецыялістаў дакладнасці, канкрэтнасці і аператыўнасці. Менавіта дадзеныя прафесійныя якасці і з’яўляюцца вызначальнымі для супрацоўнікаў райфінаддзела.

 Немалаважна і тое, што самы вопытны спецыяліст аддзела — гэта яго кіраўнік Валянціна Аляксееўна Лось. Жыццё гэтай жанчыны неразрыўна звязана з абранай у свой час прафесіяй. Звыш 35 гадоў яна працуе ў арганізацыі, і ўжо больш за 20 — узначальвае аддзел, а значыць, нясе поўную адказнасць за ажыццяўленне кіравання фінансавымі сродкамі ў раёне.

Людміла ЛАТЫШОНАК.