predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

7 мая работнікі сувязі адзначаць прафесійнае свята

6 мая 2016

7 мая работнікі сувязі адзначаць прафесійнае свята

Работнікі радыё, тэлебачання і сувязі сёння 7 мая адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Работнікі радыё, тэлебачання і сувязі сёння 7 мая адзначаюць сваё прафесійнае свята. У іх ліку электрамеханік раённага вузла электрасувязі Віктар Радзівонавіч Ліпскі, які Дзень работнікаў сувязі ў гэтым годзе будзе святкаваць ужо ў 40 раз. За высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў гэты чалавек неаднаразова ўзнагароджваўся Граматамі і Падзячнымі пісьмамі рознага ўзроўню. А па выніках работы за мінулы год Віктар Радзівонавіч Ліпскі ўвайшоў у лік лепшых працаўнікоў Шаркаўшчынскага краю і яго імя занесена на раённую Дошку гонару. На працягу 14 гадоў ў калектыве Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі працуе вядучы інжынер Сяргей Святаслававіч Скурат. Апошнія 3 гады Сяргей Святаслававіч з'яўляецца вядучым інжынерам і адказвае за тэхніку бяспекі, займаецца арганізацыяй работы з новымі відамі паслуг і ажыццяўляе іх тэхнічную падтрымку. У калектыве гэтага чалавека цэняць як граматнага, надзейнага і адказнага спецыяліста, якому смела можна даверыць любую справу. Але не толькі на вопыце і прафесіяналізме трымаецца калектыў сувязістаў нашага раёна. Электрамеханік сувязі Яўген Валер'евіч Бялевіч — адзін з маладых супрацоўнікаў Шаркаўшчынскага РВЭС, у арганізацыі ён працуе крыху больш, чым год. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць інжынер па ўпраўленню тэлекамунікатыўнай сістэмы, малады чалавек вярнуўся на працу ў свой раён і ўжо за невялікі перыяд часу хутка ўвайшоў у рабочы рытм і зарэкамендаваў сябе як чалавека, які ўмее адказна працаваць на агульны рэзультат.

Начальнік Шаркаўшчынскага раённага вузла электрасувязі Дзмітрый Дзяменцьевіч Цыркін павіншаваў усіх сувязістаў раёна, былых і сённяшніх, з прафесійным святам, пажадаў ім ўсяго самага найлепшага на рабоце і ў асабістым жыцці.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ