Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 апреля 2013
8 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзень органаў мясцовага ваеннага кіравання (ваенных камісарыятаў), якія сёлета святкуюць 95-годдзе са дня свайго ўтварэння.
8 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзень органаў мясцовага ваеннага кіравання (ваенных камісарыятаў), якія сёлета святкуюць 95-годдзе са дня свайго ўтварэння. У рамках стварэння Чырвонай Арміі савецкім урадам ад 8 красавіка 1918 года быў выдадзены дэкрэт, які прадпісваў заснаваць валасныя, павятовыя, губернскія і акруговыя камісарыяты па ваенных справах. Зараз у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 134 ваенныя камісарыяты. Сярод іх і Шаркаўшчынскі, які быў сфарміраваны ў ліпені 1944 года. На райваенкамат ускладзена выкананне шэрагу важных абавязкаў. Гэта падтрыманне мабілізацыйнай гатоўнасці раёна, арганізацыя воінскага ўліку прызыўнікоў і ваеннаабавязаных, прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, ваенныя зборы, адбор кандыдатаў для вайсковай службы па кантракце і паступлення ў ваенныя ВНУ, удзел у арганізацыі планавання тэрытарыяльнай абароны раёна, рашэнне пытанняў пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны ваеннаслужачых запасу, пошукавая работа ў галіне ваеннай гісторыі і ўвекавечанне памяці герояў, якія загінулі, абараняючы Айчыну.
Важнай задачай было і застаецца ваенна-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Гэтую і іншую работу праводзіць калектыў, які складаецца з 15 чалавек (3 афіцэры і 12 чалавек цывільнага персаналу). У Шаркаўшчынскім ваенкамаце памятаюць усіх сваіх былых работнікаў, якія і цяпер аказваюць неацэнную дапамогу ў рашэнні задач, дзеляцца сваім прафесійным і жыццёвым вопытам. Сярод такіх Валерый Інакенцьевіч Ан, Валянцін Міхайлавіч Куклін, Анатоль Аляксеевіч Канстанцінаў, Алена Аляксандраўна Свяцкая. — Хачу павіншаваць наш калектыў, а таксама ветэранаў з прафесійным святам, — кажа ваенны камісар райваенкамата Андрэй Вітольдавіч Дубовік. — Жадаю, у першую чаргу, моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, поспеху ва ўсіх справах і, галоўнае, — мірнага неба над галавой.
Андрэй БУРЭЦ