Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 апреля 2023
Не здраджвае родным Грыблам апошні іх жыхар Дзмітрый Уладзіміравіч Андрэйчык. Нарадзіўся Дзмітрый Уладзіміравіч 22 сакавіка 1933 года.
Не здраджвае родным Грыблам апошні іх жыхар Дзмітрый Уладзіміравіч Андрэйчык. Нарадзіўся Дзмітрый Уладзіміравіч 22 сакавіка 1933 года.
22 сакавіка да імянінніка завіталі госці – намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шынкевіч, сакратар раённага савета ветэранаў Галіна Філатава, старшыня Станіславоўскага сельсавета Алена Сідарчук і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Даватарскі» Анжэліка Атопкіна. Андрэй Пятровіч уручыў юбіляру Падзяку кіраўніка раёна, выказаў словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў у адрас Дзмітрыя Уладзіміравіча. Памятныя падарункі, кветкі ўручылі імянінніку прысутныя жанчыны. Усе яны разам пажадалі юбіляру доўгіх і шчаслівых год жыцця, аптымізму і любові блізкіх людзей.
Сяргей Райчонак http://www.klich.by/?p=120077