predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

90-год санітарна-эпідэміялагічнай службе Беларусі

14 ноября 2016

90-год санітарна-эпідэміялагічнай службе Беларусі

90 гадоў назад у апошнія дні кастрычніка на тэрыторыі Гомельскай вобласці была створана санітарная служба, якая стала першай не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі былога СССР.

90 гадоў назад у апошнія дні кастрычніка на тэрыторыі Гомельскай вобласці была створана санітарная служба, якая стала першай не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі былога СССР. На пачатковым этапе яна займалася барацьбой з інфекцыйнымі захворваннямі. Сёння ж санітарна-эпідэміялагічная служба з'яўляецца адной з галоўных складаемых сістэмы аховы здароўя краіны. Дзейнасць дадзенай структуры бачна паўсюдна — яна выконвае важную ролю ў сферы працы, адукацыі, харчавання, адпачынку, уплывае на патрабаванні да будаўніцтва дамоў і прадпрыемстваў. Практычна ва ўсіх сферах спецыялісты санэпідэмслужбы маюць сваё важкае слова, пры гэтым у аснове іх работы — клопат пра здароўе людзей.

А свой 90-гадовы юбілей санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі адзначыла міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй "Здароўе і навакольнае асяроддзе". Яе ўдзельнікі — вядучыя вучоныя, супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Навукова-практычнага цэнтра гігіены, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта — абмеркавалі актуальныя пытанні прафілактыкі ўнутрыбальнічных інфекцый, устойлівасці ўзбуджальнікаў да антыбактэрыяльных прэпаратаў, дэзінфекцыйных сродкаў і антысэптыкаў, радыяцыйнай медыцыны і шмат чаго іншага. Адным з удзельнікаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі стаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Леанідавіч Грашчанка, які паведаміў, што Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі таксама мае сваю гісторыю развіцця:

— На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, які быў утвораны ў 1940 годзе, санітарная служба пачала фарміравацца з моманту вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На пачатку 1945 года ў штаце санітарна-эпідэміялагічнай станцыі было 6 чалавек. Яны ажыццяўлялі нагляд за санітарным станам аб'ектаў, змагаліся з распаўсюджанымі ў той час інфекцыйнымі захворваннямі (сыпным тыфам, каростай, педыкулёзам, дыфтэрыяй і іншымі), праводзілі вакцынацыю мясцовага насельніцтва.

У 1962 годзе раён быў расфарміраваны. З 1962 па 1966 гады на яго былой плошчы санітарны нагляд праводзіўся спецыялістамі санаддзела Міёрскай раённай бальніцы. У 1966 годзе як адзіная адміністрацыйная катэгорыя раён быў адноўлены і 8 студзеня 1967 года была створана Шаркаўшчынская раённая санітарна-эпідэміялагічная станцыя. У 1994 годзе яна была перайменавана ў Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ