predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

ААТ “Ельня-Агра” ў аптымальныя тэрміны завяршыла першы ўкос

25 июня 2015

ААТ “Ельня-Агра” ў аптымальныя тэрміны завяршыла першы ўкос

ААТ “Ельня-Агра” ў аптымальныя тэрміны завяршыла першы ўкос. Вечарам 23 чэрвеня апошнія прычэпы здрабнёнай правяленай масай запаўнялі на двух КЗР-10 Андрэй Удобкін і Аляксей Малыш паблізу вёскі Буды. Шэсць адзінак тэхнікі адвозілі зялёнку ў сянажную траншэю ў Зорку. Прыехаўшы да фермы Зорка, дзе заканчвалі закладваць сянажную траншэю, карэспандэнт “Кліч Радзімы” сустрэўся з намеснікам дырэктара гаспадаркі Уладзімірам Будам і галоўным заатэхнікам сельгаспрадпрыемства Сяргеем Малышам.

— Заканчваем закладку сянажных траншэй і пераязджаем на нарыхтоўку зялёнай масы ў Красоўшчыну, — паведаміў нам намеснік дырэктара. — Свае землі ў большасці засеяны зернебабовымі культурамі, а вось траў нам не хапае, таму ўжо не першы год едзем да суседзяў. Там будзе працаваць адно звяно, астатнія механізатары зоймуцца рамонтам зернеўборачных камбайнаў, бо жніво ўжо не за гарамі. Своечасова справіцца з задачай скошвання траў першага ўкосу нам дапамаглі старанныя і добрасумленныя адносіны з боку працаўнікоў гаспадаркі, якія без нараканняў кругласутачна шчыравалі на касавіцы. Асобна хочацца выдзеліць працу Мікалая Якімовіча. Гэты чалавек, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, заўсёды прыходзіць на дапамогу сваёй гаспадарцы. Адрамантаваўшы і паставіўшы на ход старэнькі ДТ-75, ён вядзе на ім трамбоўку сянажных траншэй у начны час. За працэсам закладкі сенажу пільна сочыць галоўны заатэхнік гаспадаркі Сяргей Малыш. Малады спецыяліст пасля заканчэння Лужаснянскага сельскагаспадарчага каледжа вярнуўся ў родныя мясціны і на працягу года ўзначальвае зоатэхнічную службу акцыянернага таварыства. У нас усе дбаюць пра дабрабыт, бо заможнасць кожнага нашага працаўніка напрамую залежыць ад эканамічных поспехаў гаспадаркі, таму і працуем шчыра і сумленна.

Сяргей РАЙЧОНАК