Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 мая 2018
Кожны год у час летніх канікул на базе навучальных устаноў раёна працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Іх праца будзе арганізавана ў тры змены.
Кожны год у час летніх канікул на базе навучальных устаноў раёна працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Іх праца будзе арганізавана ў тры змены. Першая пачнецца 4 чэрвеня і працягнецца да 12 чэрвеня (9 дзён); з 4 чэрвеня па 23 чэрвеня (18 дзён). Другая запросіць дзяцей з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (9 дзён); з 27 чэрвеня па 18 ліпеня (18 дзён). Трэцяя — з 23 ліпеня па 31 ліпеня (9 дзён); з 23 ліпеня па 11 жніўня (18 дзён). Лагеры будуць арганізаваны ў дзевяці школах раёна і адзін — у Цэнтры дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка. Гэта спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, экалагічныя лагеры, а таксама працы і адпачынку. За лета ў іх адпачнуць 430 хлопчыкаў і дзяўчынак. На базе Лужкаўскай СШ у другую змену (9 дзён) будзе арганізаваны валанцёрскі палатачны лагер з удзелам дзяцей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, на ўнутрышкольным уліку і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На базе Більдзюжскай СШ і Радзюкоўскай БШ у трэцюю змену (9 дзён) будуць працаваць кругласутачныя палатачныя лагеры. Аналагічны лагер будзе працаваць і ў Станіславоўскай БШ у першую змену (9 дзён).
Для аздараўлення і адпачынку школьнікаў створаны належныя ўмовы, распрацаваны план работы, прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы.
Сяргей РАЙЧОНАК.