Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 декабря 2012
17декабря, Шарковщина /Соб.инф./. 14-15 снежня ў раёне праходзіла акцыя “Прафілактыка і ТЫ”. У межах акцыі культработнікі ў касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі разам з супрацоўнікам ДАІ на працягу пятніцы раздавалі аўтааматарам і прахожым памяткі і сувеніры.
17декабря, Шарковщина /Соб.инф./. 14-15 снежня ў раёне праходзіла акцыя “Прафілактыка і ТЫ”. У межах акцыі культработнікі ў касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі разам з супрацоўнікам ДАІ на працягу пятніцы раздавалі аўтааматарам і прахожым памяткі і сувеніры. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі работнікі Шаркаўшчынскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Яны раздавалі пакупнікам памяткі антыалкагольнай і антынікатынавай накіраванасці ў магазінах «Крыніца», «Дамавы», універсаме «Родны кут».
14 снежня ў РАУС адбылося пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якім прысутнічалі работнікі РАУС Шаркаўшчынскага райвыканкама, прадстаўнікі Шаркаўшчынскага райвыканкама, УЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”, свяшчэнаслужыцелі. На пасяджэнні Савета разглядаліся асобы, якія злоўжываюць алкаголем, не працуюць і вядуць асацыяльны вобраз жыцця.
Марына ЖАКАЎКА