predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

21 июля 2014

Аб правядзенні раённага конкурсу “Уладар сяла-2014”

У мэтах вызначэння і заахвочвання маладых сямей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у добраўпарадкаванні і афармленні жылых дамоў, гаспадаранні на ўласных прысядзібных участках і для прыцягнення маладых сямей да рэалізацыі аграрнай дзяржаўнай палітыкі ў раёне праводзіцца конкурс на лепшы маладзёжны падворак “Уладар сяла-2014”.

У мэтах вызначэння і заахвочвання маладых сямей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у добраўпарадкаванні і афармленні жылых дамоў, гаспадаранні на ўласных прысядзібных участках і для прыцягнення маладых сямей да рэалізацыі аграрнай дзяржаўнай палітыкі ў раёне праводзіцца конкурс на лепшы маладзёжны падворак “Уладар сяла-2014”. Пра гэта паведаміў нам намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афанасьевіч Іваноў. Конкурс будзе праходзіць ў два этапы: спачатку да 10 жніўня павінны вызначыць лепшыя сем’і ў арганізацыях і прадпрыемствах раёна, а пераможцы ўнутрыкалектыўных конкурсаў пазмагаюцца ў фінальным этапе, які запланаваны на 23 жніўня ў Алашках. Усе маладыя сем’і, якія перамаглі ва ўнутрыкалектыўных конкурсах і прынялі ўдзел у фінале раённага ўзнагароджваюцца Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага райвыканкама з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 1 мільёна 500 тысяч беларускіх рублёў.       

Тым, хто працуе ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, будзе дадаткова выдзелены маладняк буйной рагатай жывёлы. Маладыя сем’і, якія зоймуць у фінале прызавыя месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі ў памеры да 5 базавых велічынь. Для таго каб удзельнічаць у конкурсе, муж і жонка павінны жыць ў законным шлюбе і хаця б адзін з іх павінны знаходзіцца ва ўзросце да 31 года ўключна. Маладыя сем’і павінны пражываць на тэрыторыі населеных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна.  У выпадку, калі муж і жонка працуюць у розных працоўных калектывах, удзел у конкурсе залічваецца дзвюм арганізацыям. Унутрыкалектыўныя конкурсы праводзяцца там, дзе працуе спецыяліст па справах моладзі, а ад невялікіх калектываў і маладых сямей, якія пажадаюць самастойна прыняць удзел у конкурсе, заяўкі можна падаваць непасрэдна ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Заяўкі прымаюцца да 11 жніўня. Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэлефонах: 4-15-56, 324-66-47 (Велком), 570-16-84 (МТС).

Андрэй БУРЭЦ.