predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Аб правядзенні тэхнічнага нагляду тэхнікі

1 марта 2016

Аб правядзенні тэхнічнага нагляду тэхнікі

Раённым выканаўчым камітэтам прынята адпаведнае рашэнне аб правядзенні з 15 сакавіка па 31 жніўня 2016 года дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын.

Раённым выканаўчым камітэтам прынята адпаведнае рашэнне аб правядзенні з 15 сакавіка па 31 жніўня 2016 года дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў, меліярацыйных, дарожна-будаўнічых і сельскагаспадарчых машын.

Дзяржтэхагляд праводзіцца ў мэтах вызначэння стану машынна-трактарнага парка, наяўнасці ў механізатараў адпаведных пасведчанняў і забеспячэння бяспекі дарожнага руху. На тэхнічны агляд выстаўляецца тэхніка сельгаспрадпрыемстваў, іншых арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці, а таксама індывідуальных карыстальнікаў, якія маюць у наяўнасці сельгасмашыны.

Старшыня камісіі, галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду Васілій Лутохін адзначыў, што першымі павінны прадаставіць тэхніку сельгаспрадпрыемствы, затым іншыя арганізацыі. Яе агляд будзе праходзіць у тры этапы: да 27 красавіка будуць правераны трактары, прычэпы і самаходныя машыны; да 13 мая — кормаўборачныя камбайны; да 6 ліпеня — зернеўборачныя камбайны. Індывідуальныя карыстальнікі прадастаўляюць тэхніку на агляд у гаспадарках, на тэрыторыі якіх яны пражываюць.

Да пачатку тэхагляду трэба правесці аплату ў раённы бюджэт на разліковы рахунак № 3600330004001, код плацяжу 03001. Дзяржпошліна збіраецца за ўсе зарэгістраваныя ў інспекцыі Дзяржтэхнагляду трактары, прычэпы, паўпрычэпы, меліярацыйныя, дарожна-будаўнічыя, самаходныя сельскагаспадарчыя машыны ў памеры:

— 30 працэнтаў ад базавай велічыні за трактар і іншую самаходную тэхніку;

— 20 працэнтаў ад базавай велічыні за трактарны прычэп ці паўпрычэп.

Сяргей РАЙЧОНАК