Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 октября 2013
На фестывалі ў Міёрах было шырокае прадстаўніцтва розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, украінцы, армяне, азербайджанцы, цыгане — усяго 14.
На фестывалі ў Міёрах было шырокае прадстаўніцтва розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, украінцы, армяне, азербайджанцы, цыгане — усяго 14. Ад Шаркаўшчынскага раёна па запрашэнні абласнога кіраўніцтва дырэктар РМЦ Аксана Сініца арганізавала паездку на свята таленавітых людзей: Кубелеўшчынскае аматарскае аб’яднанне стараверскай кухні, гульні і абраду “Староверческая стряпуха” і сям’ю Гуліевых з вёскі Мельніца з іх азербайджанскай кухняй. Ад Кубелеўшчынскага клуба стараверскую кухню пад назвай “Ад вытокаў нашых продкаў” прадстаўлялі Анна Дарафеева, Святлана Кавалёнак і яго кіраўнік Людміла Ананіч. Акрамя гэтага, на выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Фарбы восені” сваё майстэрства вышыўкі дэманстравала Людміла Ананіч. А вось Лале Гуліева хоць нарадзілася ў нашай краіне ў вёсцы Мельніца, аднак разам з бацькамі прытрымліваецца сваіх нацыянальных традыцый і абрадаў. Яна ўпершыню ўдзельнічала ў такім важным мерапрыемстве, таму рыхтавалася грунтоўна і ў якасці групы падтрымкі ўзяла з сабою маці Нарміну і брата Ільяса, загадчыцу клуба Надзею Кірыенка. Лале праводзіла прэзентацыю азербайджанскіх страў. А ў канцэрце нацыянальных культур праспявала песню свайго народа. Дыпломамі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці нашы ўдзельнікі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі: за папулярызацыю старадаўніх страў свайго рэгіёна, за папулярызацыю азербайджанскай музычна-песеннай творчасці, за здаровы лад жыцця, за майстэрства ў межах майстар-класа. Варта нагадаць, што пераможцы выступяць ад вобласці на Х Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродна. Магчыма, і нашых умельцаў запросяць на яго.
Кацярына СОСНА.