Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 октября 2013
24 кастрычніка ў Шаркаўшчыне прайшоў абласны семінар пад назвай “Аб арганізацыі работы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Шаркаўшчынскага ТЦСАН”.
24 кастрычніка ў Шаркаўшчыне прайшоў абласны семінар пад назвай “Аб арганізацыі работы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Шаркаўшчынскага ТЦСАН”. У семінары прынялі ўдзел дырэктары тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў Віцебскай вобласці, загадчыкі аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў. Мерапрыества распачалося ў РДК. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна расказалі гасцям пра Шаркаўшчынскі раён, пра тую работу, якая праводзіцца ў сацыяльнай сферы. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма з удзелам раённага калектыву ветэранаў “Надзея”, калектыву “Родныя напевы” і нумар мастацкай самадзейнасці “Усходныя казка”, падрыхтаваны аддзяленнем дзённага знаходжання інвалідаў. Пасля гэтага гэтага гасцей запрасілі ў аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, дзе азнаёмілі з яго работай, дасягненнямі, напрацоўкамі. Так, увагу прысутных выклікала афармленне памяшканняў, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя ўласнымі рукамі наведвальнікаў аддзялення. Начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка адзначыла станоўчае і вызначыла прыярытэтныя накірункі, у якіх трэба працаваць шаркаўчанам. А гэта арганізацыя продажу дэкаратыўных вырабаў падчас святаў і фестываляў, развіццё ўласнай падсобнай гаспадаркі. Згодна з планам мерапрыемства ўдзельнікі семінара накіраваліся ў аддзяленне кругласутачнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Дзікева, а таксама пабывалі ў дзяржаўным музеі культуры і быту ў Германавічах.
Андрэй БУРЭЦ