Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 декабря 2015
У Шаркаўшчынскай СШ № 2 адбыўся абласны семінар-практыкум "Метадычнае суправаджэнне педагогаў устаноў адукацыі па арганізацыі работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця". У яго рабоце прынялі ўдзел педагогі-псіхолагі цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з шасці раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама педагогі-псіхолагі некаторых устаноў адукацыі, якія на практыцы рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.

Адкрыла работу семінара педагог -псіхолаг Віцебскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Тамара Ільінічна Ёршык. Дырэктар Шаркаўшчынскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Алена Мікалаеўна Рылава азнаёміла прысутных з вопытам работы, які паспяхова рэалізуецца на тэрыторыі нашага раёна. Як было адзначана, у Шаркаўшчынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі залічана 16 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Створаны клас для дзяцей з цяжкімі множнымі парушэннямі, арганізавана ранняя комплексная дапамога для такіх дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў. Акрамя гэтага, супрацоўнікамі цэнтра прадастаўляецца карэкцыйна-педагагічная дапамога дзецям з некаторымі моўнымі парушэннямі.
Удзельнікі семінара дзяліліся вопытам, на прыкладзе канкрэтных сітуацый, з якімі педагогам-псіхолагам даводзіцца сутыкацца штодзённа пры арганізацыі сваёй работы, былі знойдзены і абмеркаваны аптымальныя шляхі вырашэння многіх праблем і цяжкасцяў. У час работы ў групах была распрацавана неабходная прыкладная дакументацыя па псіхолага-педагагічнаму суправаджэнню дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Экспертнымі групамі праводзіўся аналіз прадастаўленых матэрыялаў з унясеннем адпаведных змяненняў і дапаўненняў.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ