predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адбылася прэзентацыя зборніка вершаў "Не злічыць у сэрцы светлых дум"

18 декабря 2018

Адбылася прэзентацыя зборніка вершаў "Не злічыць у сэрцы светлых дум"

Прэзентацыя зборніка вершаў "Не злічыць у сэрцы светлых дум", прысвечаных жыццю і творчасці М.Багдановіча, прайшла ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы.

Прэзентацыя зборніка вершаў "Не злічыць у сэрцы светлых дум", прысвечаных жыццю і творчасці М.Багдановіча, прайшла ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы.

Акрамя вершаў "світанкаўцаў" у гэту кнігу ўвайшлі творы глыбоцкіх аўтараў, а таксама паэтаў з Полацка – удзельнікаў літаратурнага аб'яднання "Надзвінне". Цікавае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак" сустрэліся з моладдзю, арганізавала і правяла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая. У межах творчай сустрэчы аўтары разам з вядучай чыталі свае вершы, разважалі пра творчасць Максіма Багдановіча, яго кароткае і такое няпростае жыццё, бязмежны талент. На мерапрыемстве прысутнічала шмат творчых людзей, якія з задавальненнем сустрэліся з моладдзю ў бібліятэцы. Гэта Людміла Ардынская, Міледзій Кукуць, Віктар Лагун, Ігар Дземідовіч, Уладзімір Мілянцей, Надзея Паляк і кіраўнік літаратурна-музычнага аб'яднання "Світанак Ала Міхайлава. З прэзентацыяй чарговага зборніка шаркаўшчынскіх паэтаў шчыра павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Падчас свайго выступлення яна адзначыла, што далёка не кожны творчы калектыў стаў такім вядомым, як літаратурна-музычнае аб'яднанне "Світанак", і падзякавала аўтарам за іх творчасць. А надзвычай цікавы сцэнарый, падрыхтаваны супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі, садзейнічаў таму, што творчасць Максіма Багдановіча зацікавіла і падлеткаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. На памяць пра сустрэчу ад Людмілы Казіцкай юнакі і дзяўчаты атрымалі памятныя паштоўкі пра творчасць вядомага беларускага паэта.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ