Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 декабря 2017
На чарговае пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, што нядаўна адбылося ў райвыканкаме, акрамя непасрэдна членаў партарганізацыі былі запрошаны ветэраны кампартыі і прадстаўнікі некаторых ветэранскіх арганізацый.
На чарговае пасяджэнне Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, што нядаўна адбылося ў райвыканкаме, акрамя непасрэдна членаў партарганізацыі былі запрошаны ветэраны кампартыі і прадстаўнікі некаторых ветэранскіх арганізацый.
Пачалося мерапрыемства з урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання. Першы сакратар Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі КПБ Мікалай Валянцінавіч Манкевіч памятныя медалі “100 год Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі” уручыў самым актыўным прадстаўнікам камуністычнай партыі раёна. У іх ліку Міхаіл Мікалаевіч Марозаў, Валерый Інакенцьевіч Ан, Барыс Лявонцьевіч Руткоўскі. Такія ж памятныя ўзнагароды ў гэты дзень атрымалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома – за актыўнае супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй КПБ і падтрымку ідэй прадстаўнікоў названай арганізацыі. Падчас свайго выступлення Мікалай Валянцінавіч падзякаваў Людміле Уладзіміраўне Стома за тую работу, якую яна правяла для таго, каб на тэрыторыі раёна аднавіла сваю дзейнасць Камуністычная партыя Беларусі, рады якой і сёння папаўняюцца.У ліку новых прадстаўнікоў — ветэран працы Мікалай Мікалаевіч Гінько. На пасяджэнні яму быў уручаны новы білет члена кампартыі Беларусі.
Актыўны ўдзел прадстаўнікі Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі КПБ будуць прымаць і ў кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, якія адбудуцца ў нашай краіне 18 лютага. Падчас пасяджэння 10 прадстаўнікоў ад раённай арганізацыі КПБ былі вылучаны на ўчасткі для галасавання ў якасці назіральнікаў.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ