predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адбылося першае пасяджэнне раённага Савета аб’яднання прафсаюзаў

11 февраля 2015

Адбылося першае пасяджэнне раённага Савета аб’яднання прафсаюзаў

9 лютага ў вялікай зале райвыканкама адбылося першае пасяджэнне раённага Савета аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Віктаравіча Малюгіна. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. А. Васілеўскі, кіраўнікі і прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый раёна. І. В. Малюгін паведаміў прысутным, што ў канцы мінулага года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прынята рашэнне аб стварэнні ў кожнай адміністрацыйнай адзінцы краіны раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў з мэтай каардынацыі дзейнасці ўсіх галіновых прафсаюзных падраздзяленняў, што дазволіць больш эфектыўна і аператыўна рэагаваць на запыты працоўных. 

9 лютага ў вялікай зале райвыканкама адбылося першае пасяджэнне раённага Савета аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Ігара Віктаравіча Малюгіна. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. А. Васілеўскі, кіраўнікі і прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый раёна. І. В. Малюгін паведаміў прысутным, што ў канцы мінулага года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі прынята рашэнне аб стварэнні ў кожнай адміністрацыйнай адзінцы краіны раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў з мэтай каардынацыі дзейнасці ўсіх галіновых прафсаюзных падраздзяленняў, што дазволіць больш эфектыўна і аператыўна рэагаваць на запыты працоўных. Затым на пасяджэнні быў разгледжаны план работы Савета, які ўключаў у сябе выбранне намесніка старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў. Ім стаў Л. І. Зубовіч, які займае пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса. Выбраны таксама і прэзідыум Савета ў саставе пяці чалавек. У яго ўвайшлі: ад райкама прафсаюза работнікаў дзяржустаноў — Марыя Буткевіч, ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — Наталля Баговіч, ад райкама прафсаюза работнікаў культуры — Аксана Сініца, ад райкама прафсаюза работнікаў медыцынскіх устаноў — Валянціна Хаданёнак і ад райкама прафсаюза работнікаў кансервавага завода — Алена Лаўрыновіч. Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні далейшай працы прафсаюзных арганізацый раёна. Асаблівая ўвага прысутных была звернута на правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і мерапрыемстваў, якія запланавана правесці ў рамках Года моладзі ў нашым раёне з непасрэдным удзелам у іх прафсаюзаў. Напрыканцы пасяджэння Ю. А. Васілеўскі пажадаў І. В. Малюгіну плённай працы ў вызначаным накірунку па абароне правоў працоўных.

Сяргей РАЙЧОНАК.