predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

29 мая 2014

Адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў экалагічнага конкурсу

Удзельнікамі праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” выступілі Глыбоцкі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны. Іх партнёры: міжнароднае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Прырода і мы” і фонд садзейнічанне развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”.

Удзельнікамі праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” выступілі Глыбоцкі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны. Іх партнёры: міжнароднае экалагічнае грамадскае аб’яднанне “Прырода і мы” і фонд садзейнічанне развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”. Быў арганізаваны конкурс сярод вучняў 7—11 класаў са звыш 30-ці школ названых раёнаў. На працягу месяца (з 20 сакавіка па 15 красавіка) журы конкурсу атрымала больш за 100 работ. Амаль усе яны прадстаўлены на трох выстаўках, якія адкрыліся ў адзін дзень, 26 мая.

З нашага раёна ў конкурсе ўдзельнічалі вучні Шаркаўшчынскіх СШ № 1 і СШ № 2, Германавіцкай, Лужкаўскай СШ і Радзюкоўскай БШ.

У рамках праекта праводзіліся эсэ на тэму “Малыя рэкі — вялікія праблемы” і конкурс фатаграфій “У аб’ектыве — малая рака” у намінацыях “фота-штурм”, “фота-даследаванне” і “рачное чараўніцтва”. Дыпломамі і памятнымі падарункамі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры конкурсу: Таццяна Рубніковіч, Ірына Катовіч, Карына Мядзелец, Анжэла Свілёнак з Германавіцкай СШ, Святлана Клімза, Данііл Пачапко — СШ № 1, Крысціна Крыўка — Лужкаўская СШ, Анна Лонская і Аліна Кадушкевіч — СШ № 2.

Дыпломамі адзначаны і астатнія ўдзельнікі конкурсу.

Юных эколагаў павіншаваў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.

Кацярына СОСНА