predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адбыўся раённы этап конкурсу па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна

29 мая 2019

Адбыўся раённы этап конкурсу па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый нашага раёна

Напрыканцы мая у Шаркаўшчынскім раённым цэнтры культуры прайшоў раённы конкурс эрудытаў па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі і арганізацый нашага раёна. Ён быў прысвечаны Году малой радзімы. Арганізатарамі цікавага мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы камітэт Беларускага рэспубліканкага саюза моладзі.

Напрыканцы мая у Шаркаўшчынскім раённым цэнтры культуры прайшоў раённы конкурс эрудытаў па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” сярод сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі і арганізацый нашага раёна. Ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

Арганізатарамі цікавага мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы камітэт Беларускага рэспубліканкага саюза моладзі.

Спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх групах: першая – моладзь, працуючая ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, другая – у працоўных калектывах гарадскога пасёлка. У кожнай з іх было прадстаўлена па 5 каманд.

Сам жа конкурс праводзіўся ў два этапы: медыя-азбука (віктарына, якая прадугледжвала калектыўныя пісьмовыя адказы на пытанні адначасова ўсіх каманд) і непасрэдна турніры па брэйн-рынгу.

Па выніках усіх інтэлектуальных паядынкаў сярод моладзі, якая працуе ў сельгаспрадпрыемствах раёна, 3 месца заваявала каманда ААТ “Даватарскі”, 2-е – у моладзі з Гарадца, 1 месца — у прадстаўнікоў ААТ “Ельня-Агра”.

У другой групе, сярод працуючай моладзі нашага гарадскога пасёлка, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 3 месца – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, другое – цэнтральная раённая бальніца, першае – аддзел па адукацыі райвыканкама.

У суперфінале раённай гульні “Брэйн-рынг” кубак “Мудрая сава” і заслужаную ў няпростай барацьбе перамогу заваявала зборная педагогаў школ раёна (каманда аддзела па адукацыі), у складзе якой выступілі: Андрэй Татаровіч і Вікторыя Шрэдэр (Шаркаўшчынская СШ №2), Аксана Бабоўская і Ядзвіга Балай (Шаркаўшчынская СШ № 1), Вадзім Казлоўскі і Аляксандр Ластаўка (Більдзюжская СШ).

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.