predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адкрылася выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Крука “Пад крыламі анёла”

24 ноября 2016

Адкрылася выстава работ шаркаўшчынскага мастака Віктара Крука “Пад крыламі анёла”

23 лістапада ва ўстанове культуры гарадскога пасёлка ўрачыста адкрылася выстава мастацкіх работ шаркаўчаніна Віктара Крука з назвай “Пад крыламі анёла”.

23 лістапада ва ўстанове культуры гарадскога пасёлка ўрачыста адкрылася выстава мастацкіх работ шаркаўчаніна Віктара Крука з назвай “Пад крыламі анёла”.

Жыццё і творчасць гэтага таленавітага чалавека, які нарадзіўся на Магілёўшчыне, цалкам прысвечана нашаму прыдзісненскаму краю, нашаму раёну, дзе адбылося яго станаўленне як асобы, як мастака, як педагога. На адкрыццё выставы прыйшлі сябры і калегі Віктара Фёдаравіча, былыя вучні і тыя, хто неабыякава ставіцца да мастацтва.

— Сабраныя і прадстаўленыя на гэтай выставе работы— плён маёй працы на мастацкіх пленэрах у розныя гады, — паведаміў прысутным аўтар. — У асноўным, як вы бачыце, тут пераважае партрэтны жанр. На палотнах адлюстраваныя людзі, з якімі мне пашчасціла быць знаёмым пры жыцці. Гэта Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Міхась Райчонак. Частка прац прысвечана духоўна-рэлігійнай тэматыцы, якая праз фарбы на палатне адкрывае глыбінны сэнс сюжэта.

На адкрыцці выставы сярод іншых гасцей быў і даўні сябра Віктара Крука паэт і пісьменнік Віктар Праўдзін. Ён падкрэсліў, што талент мастака, чые работы пашчасціла ўбачыць шаркаўчанам, заслугоўвае павагі.

— Яго карцінамі трэба замілавацца, каб пазнаць глыбінны сэнс таго, што хацеў перадаць гледачу аўтар у сваёй рабоце, — сказаў Віктар Праўдзін. — Менавіта рэалістычная плынь у мастацтве, прыхільнікам якой і з’яўляецца Віктар Фёдаравіч, у поўнай меры становіцца зразумелым звычайнаму чалавеку.

Шмат жадаючых было выказаць свае думкі і пачуцці ў адрас Віктара Фёдаравіча Крука. На выставе прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які яшчэ раз адзначыў вартасць прадстаўленых мастацкіх работ, падзякаваў аўтару за плённую працу і пажадаў яму доўгіх год жыцця.

Нагадаем, што ў шаркаўчан і гасцей нашага гарадскога пасёлка ёсць цудоўная магчымасць наведаць выставу мастацкіх работ Віктара Крука “Пад крыламі анёла”, якая будзе працаваць у раённым Цэнтры рамёстваў да 25 снежня.

Сяргей РАЙЧОНАК.