predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адкрыццё адноўленага парка ў Германавічах

1 октября 2015

Адкрыццё адноўленага парка ў Германавічах

Немалаважным вынікам дзейнасці экалагічнага праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над аховай і будучыняй малых рэк басейна ракі Дзісна” стала аднаўленне ў аграгарадку Германавічы парка, які быў закладзены ў другой палове 18 стагоддзя панам Зрыні-Шырыным паміж палацам і ракой Дзісна. Парк з’яўляецца састаўной часткай комплексу былой панскай сядзібы і занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Яго аднаўленне ажыццяўлялася за кошт фінансавых сродкаў Еўрапейскага Саюза з дапамогай настаўнікаў і вучняў мясцовай сярэдняй школы, работнікаў устаноў і арганізацый, размешчаных у аграгарадку Германавічы і прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Аблічча парка змянілася непазнавальна. На ўсёй яго тэрыторыі выразаны хмызняк, з-за якога раней нельга было прайсці да ракі. З дапамогай тэхнікі пракладзены прагулачныя сцяжыны. Пад векавымі ліпамі і ясенямі ўсталяваныя камфортныя лаўкі, у вызначаных месцах пастаўлены дыхтоўныя альтанкі, на адной з іх нават прымацаваны герб роду Шырынаў. А па невялікай лесвіцы можна трапіць на рачную прыстань з пантонам, каб палюбавацца воднай гладдзю павольнай Дзісны.

— Вельмі важна, што такі праект ажыццявіўся на тэрыторыі нашага раёна, — паведаміў у час урачыстага адкрыцця парка намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. — Зараз германавіцкі парк набыў новае аблічча, значна памаладзеў і папрыгажэў. Для школьнікаў ён стане зручным месцам для заняткаў па экалогіі, а для мясцовых жыхароў і гасцей аграгарадка — цудоўным месцам адпачынку.

На ўрачыстым адкрыцці парку прысутнічалі таксама кіраўнік праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” Ірына Іванова, менеджэр праектаў па энергетыцы і навакольным асяроддзі дэлегацыі Еўрапейскага Саюза Алена Ракава, вучні і настаўнікі Германавіцкай СШ і сярэдняй школы № 2 гарадскога пасёлка.

Сяргей РАЙЧОНАК