predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адкрыццё аптэкі

3 октября 2016

Адкрыццё аптэкі

Для задавальнення патрэб насельніцтва ў фае КБА адкрылі аптэку № 325 пятай катэгорыі.

Для задавальнення патрэб насельніцтва ў фае КБА адкрылі аптэку № 325 пятай катэгорыі. Яе загадчыцай цяпер працуе Таццяна Падоба. На ўрачыстым адкрыцці аптэкі прысутнічалі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзіслававіч Далецкі, загадчыца цэнтральнай аптэкі № 102 Наталля Раманаўна Свілёнак і дырэктар КБА Вольга Аляксандраўна Далецкая. Пасля сімвалічнага пераразання чырвонай стужкі яны азнаёміліся з асартыментам лекаў, якія маюцца тут для патрэб насельніцтва. Кіраўніцтва раёна падкрэсліла, што ў дадзенай аптэцы створаны належныя ўмовы як для загадчыцы, так і для пакупнікоў. У параўнанні з былой аптэкай, якая размяшчалася ў старой паліклініцы, тут пашырылася агульная плошча, больш чым ў два разы павялічана гандлёвая зала. Павялічыліся і вітрыны, на якіх размешчаны не толькі лекі, а і сродкі асабістай гігіены, касметыка.

Неўзабаве, адразу пасля адкрыцця з'явіліся і пакупнікі. Першым стала жыхарка аграгарадка Пялікі Святлана Дарашчонак. Пакрысе сталі падыходзіць і іншыя людзі для набыцця лекаў.Жыхарам гарадскога пасёлка і раёна нагадаем, што аптэка № 325 пятай катэгорыі размешчана на першым паверсе камбіната бытаваго абслугоўвання па адрасе: г. п. Шаркаўшчына, вул. Вадап'янава, 12. Рэжым яе работы наступны: панядзелак з 8.00 да 18.00, аўторак-пятніца з 8.00 да 17.30 (перапынак на абед з 12.00 да 13.00), субота з 8.30 да 14.30, выхадны — нядзеля.

Спадзяёмся, што адкрыццё новай аптэкі дазволіць знізіць колькасць захворванняў сярод насельніцтва нашага раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК