Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 июня 2016
Урачыстае адкрыццё традыцыйнага раённага турыстычнага турзлёту адбылося сёння ў дзевяць гадзін раніцы на плошчы каля райвыканкама. Тут пастроіліся ўдзельнікі 13 каманд працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. Сёлета ўпершыню на шаркаўшчынскае турыстычнае свята завітала каманда спартсменаў-аматараў з горада Даўгаўпілса (Латвія).

Старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, звяртаючыся да прыхільнікаў здаровага і актыўнага ладу жыцця, пажадаў камандам спартыўнага азарту, сумленнай барацьбы, дасягнення перамог на конкурсных этапах, пазітыву і аптымізму.
Пад гукі Дзяржаўнага гімна мінулагоднімі пераможцамі раённага турыстычнага злёту, камандай "Самародак" ААТ "Агратэхсэрвіс", быў урачыста вынесены сцяг Рэспублікі Беларусь. Для ўшанавання светлай памяці паўшых савецкіх грамадзян у часы Вялікай Айчыннай вайны прадстаўнікі каманд усклалі кветкі да помніка загінуўшым ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў воінам і партызанам.
Пасля намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў урачыста абвясціў раённы турыстычны злёт 2016 года адкрытым. З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнулася намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. А. Арэшкава. Яна агучыла трохдзённую праграму турыстычнага злёту, а таксама запрасіла жадаючых да ўдзелу ў фотаконкурсе "Лови момент", ініцыяваным раённым аб'яднаннем прафсаюзаў.
Там жа, на плошчы, адбыўся і першы конкурс на наяўнасць адзінай спартыўнай формы, дэвіза і эмблемы каманд. А затым удзельнікі спартыўнага свята, прамаршыраваўшы калонай, накіраваліся на транспарце да месца правядзення асноўных спаборніцтваў — на ўзбярэжжа ракі Мнюта каля вёскі Барсукі.
Сяргей РАЙЧОНАК