predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

11 ноября 2013

Адкрыццё Ручайскай бібліятэкі-музея

8 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё Ручайскай бібліятэкі-музея. Узгаданае мерапрыемства сабрала мясцовых жыхароў, якія не раўнадушныя да кнігі.

8 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё Ручайскай бібліятэкі-музея. Узгаданае мерапрыемства сабрала мясцовых жыхароў, якія не раўнадушныя да кнігі. З прыемнай падзеяй мясцовых жыхароў павіншаваў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Кіраўнік раёна адзначыў, што неабходна выкарыстоўваць пустуючыя будынкі — так нарадзілася ідэя пераезду бібліятэкі, а таксама стварэння музея народнай творчасці. Мікалай Ірынархавіч выказаў думку, што наваселле бібліятэка спраўляе дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ “Агратэхсэрвіс”, а таксама намаганням кіраўніцтва і спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. —Цяпер жыхары вёскі Ручай і бліжэйшых населеных пунктаў будуць мець магчымасць наведваць утульную бібліятэку і карыстацца яе паслугамі. У будучым плануецца стварыць тут сапраўдны музей літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Вельмі важна, каб любоў да кнігі не была страчана, каб людзі як мага больш чыталі і чэрпалі штосьці новае і пазітыўнае ў кнігах — крыніцах мудрасці, — такога меркавання прытрымліваецца М. І. Баговіч. Затым вядучыя зрабілі экскурс у гісторыю Ручайскай бібліятэкі, якая была адчынена ў пачатку 50-х гадоў мінулага стагоддзя. За гэты час шмат людзей працавалі на пасадзе бібліятэкара. Каля дзесяці гадоў жыцця прысвяціла бібліятэкарскай справе Клемянціна Антонаўна Латышонак. —Я ганаруся тым, што ў маёй роднай вёсачцы пачынае працаваць такая бібліятэка з багатым кніжным фондам. Будзем спадзявацца, што людзі з большай ахвотай будуць наведваць храм кнігі, — такога меркавання прытрымліваецца К. А. Латышонак. Ад імя чытачоў выступіла Людміла Рамуальдаўна Хаданёнак, якая працуе дырэктарам Гуркаўскай БШ: “Ніякія самыя сучасныя тэхналогіі не заменяць простае чалавечае слова і кнігі, якія вучаць дабрыні і справядлівасці”. Людміла Рамуальдаўна падзякавала за адкрыццё бібліятэкі-музея старшыні райвыканкама М. І. Баговічу і дырэктару ААТ “Агратэхсэрвіс” А. Л. Варону. Ад імя ўсіх работнікаў культуры словы падзякі кіраўніку раёна адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома.

Людміла Уладзіміраўна падзякавала ўсім, хто дапамог прывесці ў парадак будынак бібліятэкі і прылягаючую тэрыторыю. Затым М. І. Баговіч, А. Л. Варона і бібліятэкар А. М. Філіпёнак перарэзалі чырвоную стужку. Кіраўнік раёна ўручыў сімвалічны ключ ад бібліятэкі яе гаспадыні. У сваю чаргу Ала Мілецьеўна падзякавала кіраўніцтву раёна і мясцовай гаспадаркі за маральную і матэрыяльную падтрымку. Ала Мілецьеўна запрасіла ўсіх на экскурсію па храму кнігі. Бібліятэкар паказала музей, бібліятэку і чытальную залу. Пра музей літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” расказала яго кіраўнік К. М. Сосна.

Аляксандр БАРЫЛА.