predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 июля 2013

Адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Шаркаўшчыне

28 чэрвеня ў мікрараёне будаўнікоў гарадскога пасёлка адбылася святочная ўрачыстасць з нагоды адкрыцця сучаснай спартыўнай пляцоўкі ў рамках агульнарэспубліканскага праекта “Родная Сторона — детям”, які прадугледжвае будаўніцтва 118 сучасных спартыўных палёў круглагадовага выкарыстання.

28 чэрвеня ў мікрараёне будаўнікоў гарадскога пасёлка адбылася святочная ўрачыстасць з нагоды адкрыцця сучаснай спартыўнай пляцоўкі ў рамках агульнарэспубліканскага праекта “Родная Сторона — детям”, які прадугледжвае будаўніцтва 118 сучасных спартыўных палёў круглагадовага выкарыстання. Падобныя пляцоўкі ўжо адкрыты ў Жыткавічах, Барысаве, Мастах і Гомелі. І вось шаркаўчане ў ліку першых у краіне атрымалі такі цудоўны падарунак. Ганаровае права перарэзаць стужку была прадстаўлена першаму намесніку старшыні асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Сяргею Вагаршакавічу Сафар’яну, старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалаю Ірынархавічу Баговічу і кіраўніку гандлёвай сеткі “Родная сторона” па гораду Віцебску Наталлі Георгіеўне Піскуновай. Затым адбыўся таварыскі матч паміж футбольнымі камандамі СШ № 1 і СШ № 2. У складанай, напружанай, але цікавай барацьбе пераможцамі сталі вучні СШ № 2 гарпасёлка. Удзельнікі матча атрымалі дыпломы і прызы — футбольныя мячы. А ўсе прысутныя гледачы масу станоўчых эмоцый ад убачанага. Тым больш, што адкрыццё новай спартыўнай пляцоўкі супала з правядзеннем святочных урачыстасцей, прымеркаваных да 510-годдзя раённага цэнтра. А гэта найлепшы падарунак нашай Шаркаўшчыне і ўсім яе жыхарам.

Сяргей Райчонак