Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 сентября 2014
У мінулы чацвер аграгарадок Лужкі наведалі ўдзельнікі міжнароднай культурна-адукацыйнай канферэнцыі “Арт-Лімуд Беларусь” на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Іосіфам Шагалам. У саставе дэлегацыі прысутнічалі старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Барыс Герстэн, заснавальнік і старшыня выканаўчага камітэта праекта “Лімуд СНД” Хаім Чэслер, а таксама праўнук адраджальніка мовы іўрыт Эліэзера Бэн-Іегуды — Гіль Хаваў.
У мінулы чацвер аграгарадок Лужкі наведалі ўдзельнікі міжнароднай культурна-адукацыйнай канферэнцыі “Арт-Лімуд Беларусь” на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Іосіфам Шагалам. У саставе дэлегацыі прысутнічалі старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Барыс Герстэн, заснавальнік і старшыня выканаўчага камітэта праекта “Лімуд СНД” Хаім Чэслер, а таксама праўнук адраджальніка мовы іўрыт Эліэзера Бэн-Іегуды — Гіль Хаваў. Паважаных гасцей віталі кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна М. І. Баговіч, старшыня Лужкаўскага сельскага Савета Т. М. Краснадубская і жыхары аграгарадка. Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што Лужкі славяцца імёнамі сваіх ураджэнцаў, якія зрабілі гэта мястэчка вядомым далёка за межамі нашай краіны. Гэта ж тычыцца і Эліэзера Бэн-Іегуды, дзякуючы якому іўрыт стаў мовай паўсядзённых зносін жыхароў Ізраіля. Намаганнямі шаркаўшчынскай раённай улады, пры падтрымцы Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, праекта “Лімуд СНД” у цэнтральным скверы аграгарадка ўрачыста адкрылі турысцка-інфармацыйную дошку ў гонар Эліэзера Бэн-Іегуды, які нарадзіўся ў Лужках у 1858 годзе. Удзельнікі мерапрыемства расказвалі аб навуковай дзейнасці Бэн-Іегуды, прыводзілі цікавыя факты з жыцця нашага земляка. Прадстаўнікі дэлегацыі спявалі для прысутных песні на іўрыце. У сваю чаргу, работнікі ўстаноў культуры аграгарадкоў Лужкі і Германавічы прадэманстравалі замежным гасцям музычна-песеннае мастацтва нашай краіны. Гіль Хаваў, як напамін аб наведванні малой радзімы свайго прадзеда, уручыў кіраўніку нашага раёна мезуму (хатні абярэг) — сімвал сямейнага шчасця, дастатку і дабрабыту. Ён таксама прывёз з сабою ў падарунак альбом з малюнкамі, зробленымі рукамі ізраільскіх дзяцей. Сярод іншых тут маецца і работа прапраўнучкі Бэн-Іегуды. Не засталіся без падарункаў і замежныя госці. Ім уручылі памятныя сувеніры, зробленыя шаркаўшчынскімі народнымі майстрамі. Кожнага пачаставалі духмянымі сікораўскімі яблыкамі з Алашак. А на заканчэнне ўсе ўдзельнікі зрабілі агульны фотаздымак — як самы яркі напамін аб прайшоўшым мерапрыемстве ў Лужках.
Сяргей РАЙЧОНАК