Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 декабря 2014
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі стаў ініцыятарам правядзення адкрытага дыялога “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”. Яго мерапрыемствы праходзяць паэтапна: спачатку ў раёнах і гарадах, затым у абласных цэнтрах, а рэспубліканскі этап плануецца правесці напрыканцы сёлетняга года. У сярэдзіне снежня ў СШ № 1 гарадскога пасёлка па ініцыятыве райкама БРСМ адбылася сустрэча маладзежных актывістаў раёна з работнікамі райвыканкама, спецыялістамі шматлікіх служб і праваахоўных органаў, якія выступілі ў ролі экспертаў і адказвалі на пытанні, узнятыя прадстаўнікамі маладога пакалення. На сустрэчы прысутнічалі першы сакратар райкама БРСМ Ю. Л. Протас, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Л. У. Стома, намеснік начальніка гэтага аддзела І. А. Іваноў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К. Р. Міхнёнак, начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. М. Бука, участковы інспектар па справах непаўналетніх І. І. Пачкоўскі, урач псіхіятр-нарколаг К. В. Галай, дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына” Ю. С. Каплуноўская і інструктар-метадыст гэтага клуба В. А. Шадрына.
Сяргей РАЙЧОНАК