predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адзіны дзень інфармавання

20 февраля 2017

Адзіны дзень інфармавання

16 лютага ў працоўных калектывах нашага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання.

16 лютага ў працоўных калектывах нашага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання. Адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Ірынархавіча Баговіча сустрэлася з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Асноўная тэма чарговага дня інфармавання “Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Беларусі; транспартны падатак і яго выкарыстанне; забеспячэнне бяспекі дарожнага руху” была надзвычай актуальнай для людзей. Яно і не дзіўна. Кожны з нас на дарогах з’яўляецца вадзіцелем або пешаходам. Таму выступленні старшыні райвыканкама М.І.Баговіча і начальніка Шаркаўшчынскага РАУС С.М.Арэшкава прысутныя слухалі з цікавасцю, задавалі шмат пытанняў.

Падчас свайго выступлення кіраўнік раёна адзначыў, што ў мінулым годзе на тэрыторыі раёна ДБУ-26 ажыцяўляла капітальны рамонт участка дарогі вуліц Чырвоная Горка, Маладзёжная Чырвонадворская, асвоена звыш 1 мільярда 600 мільёнаў недэнамініраваных рублёў. У 2017 годзе гэта работа працягнецца. ДРБУ-131 праведзены рамонт участка дарогі Шаркаўшчына-Савіцкія. У 2017 годзе плануецца цякучы рамонт участка дарогі Дзісна – Шаркаўшчына (участак працягласцю паўтара кіламетры ад Германавіч да Юзафова) і дарогі Апанасенкі – Лужкі – Гваздова (1.5 кіламетры участка Германавічы – Лужкі).

Начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў засяродзіў увагу прысутных на нормах, патрабаваннях і правілах, якіх, у адпаведнасці з законам, павінны прытрымлівацца ўсе ўдзельнікі дарожнага руху. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ТЦСАН старшыня райвыканкама са станоўчага боку ацаніў работу гэтага працоўнага калектыву. У арганізацыі шмат зроблена для таго, каб наведвальнікі аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра адчувалі сябе ўтульна і камфортна. Кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна таксама падзякавала работнікам тэрытарыяльнага цэнтра, якія вырошчваюць рассаду аднагадовых кветак, хвойных раслін і кустарнікаў для многіх арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама рэалізуюць яе насельніцтву.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ