predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

20 декабря 2014

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

18 снежня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйная група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіча, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіча і галоўнага ўрача УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стомы сустрэлася з жыхарамі аграгарадкоў Лужкі і Дворнава.

18 снежня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйная група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіча, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіча і галоўнага ўрача УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” С. Т. Стомы сустрэлася з жыхарамі аграгарадкоў Лужкі і Дворнава. Тэмай гутаркі стала “Дэмаграфічная бяспека — аснова стабільнага развіцця рэгіёна і краіны”. Мікалай Ірынархавіч у сваім выступленні расказаў пра дэмаграфічную сітуацыю ў нашым раёне і тыя меры, якія прымаюцца для зніжэння смяротнасці сярод насельніцтва і павышэння нараджальнасці. Дапоўніў кіраўніка раёна па гэтаму пытанню галоўны ўрач раённай бальніцы С. Т. Стома. У прыватнасці, ім былі агучаны некаторыя лічбы, якія адлюстроўваюць дэмаграфічную сітуацыю ў нашым рэгіёне. Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС А. М. Федуковіч прадэманстраваў прысутнай аўдыторыі кароткаметражныя відэафільмы супрацьпажарнай тэматыкі, у сюжэце якіх адлюстраваны асноўныя прычыны гібелі людзей у агні. Затым старшыня райвыканкама правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, якія найбольш хвалююць мясцовае насельніцтва. Сярод існуючых праблем былі ўзняты пытанні далейшага развіцця свінагадоўлі ў КУВСП “Гарадзец”, утрымання свіней на ўласных падворках жыхароў населеных пунктаў дадзенага сельсавета, магчымасць пераносу аўтобуснага павільёна ў цэнтры аг. Лужкі ў больш аддаленае ад жылых дамоў месца, Таксама закраналіся пытанні медыцынскага абслугоўвання, рамонту вуліц, забеспячэння насельніцтва палівам, усталявання агароджы ў аг. Дворнава і выдзялення зручнага месца для выпасу ўласнага статка буйной рагатай жывёлы. Усе ўзнятыя пытанні ўзяты на кантроль, і для іх рашэння будзе праведзена неабходная работа. 

 


Сяргей РАЙЧОНАК