predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

16 июня 2016

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва

16 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго асноўная тэма — "Дэнамінацыя беларускага рубля: мэты і механізмы".

16 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго асноўная тэма — "Дэнамінацыя беларускага рубля: мэты і механізмы". Інфармацыйная група, у склад якой увайшлі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская і намеснік начальніка аддзела рознічнага бізнеса ЦБП № 224 Святлана Мечыславаўна Рудак, сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта.

С. М. Рудак растлумачыла, што з 1 ліпеня па 31 снежня бягучага года банкноты ўзору 2000 года, а таксама банкноты і манеты ўзору 2009 года будуць знаходзіцца ў паралельным абароце. З 1 ліпеня 2017 года па 31 снежня 2021 года будзе праходзіць абмен старых банкнот на новыя ў любой суме без абмежаванняў. А з 1 студзеня 2022 года банкноты ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Некаторыя тлумачэнні па пытаннях, звязаных з прыватызацыяй жылля, рамонце шматкватэрных дамоў, магчымасцях атрымання крэдытаў на будаўніцтва і капітальны рамонт дала А. І. Малахоўская. У канцы сустрэчы Мікалай Ірынархавіч Баговіч запрасіў на святкаванне 26 чэрвеня Дня моладзі ў межах штогадовага раённага фестывалю "Прыдзісненскія крыніцы" і на Яблычны Спас у Алашкі, які сёлета пройдзе 20 жніўня.

Сяргей РАЙЧОНАК