Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19 мая 2017
У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, тэмай якога стала “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту”.
У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, тэмай якога стала “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка РАУС С. М. Арэшкава і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стомы сустрэлася з калектывам будаўнічай арганізацыі ПМК-68. Дзмітрый Міхайлавіч расказаў прысутным, што Прэзідэнт нашай краіны ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на ключавых аспектах развіцця сітуацыі на міжнароднай арэне. Па словах А. Р. Лукашэнкі, трагічныя падзеі мінулага года паказалі, што з тэрарыстычнай пагрозай можа сутыкнуцца любы грамадзянін любой дзяржавы і ў любым месцы.
Галоўны ўрач ЦРБ С. Т. Стома расказаў пра стан медыцынскага абслугоўвання ва ўстановах аховы здароўя, пра метады абследвання насельніцтва, выяўленне і лячэнне захворванняў.
Пра стан злачыннасці ў раёне прысутным паведаміў начальнік РАУС С.М.Арэшкаў. Сяргей Мікалаевіч агучыў некаторыя лічбы са статыстычных дадзеных.
У час сумеснай гутаркі ўзнімаліся некаторыя пытанні жыццядзейнасці, праблемы далейшага развіцця галоўнай будаўнічай арганізацыі Шаркаўшчынскага раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК.