predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў Шаркаўшчынскім РЭС

17 декабря 2015

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва ў Шаркаўшчынскім РЭС

Адна з галоўных задач, якую рэалізуе дзяржава ў справе павышэння якасці жыцця грамадзян, напрамую звязана з забеспячэннем абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг на заканадаўчым узроўні. У цяперашні час праваадносіны ў вобласці абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг рэгулююцца Канстытуцыяй, Грамадзянскім кодэксам, Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Тэмай адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў 16 снежня, стала «Жыллёва-камунальная гаспадарка ў Беларусі: абарона правоў спажыўцоў». Інфармацыйная група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта М. I. Баговіча, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай і начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама А. I. Малахоўскай сустрэлася з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак. У ходзе сумеснай размовы была агучана інфармацыя пра колькасць жылля (кватэр), якое знаходзіцца на балансе УКП ЖКГ, тэрміны выканання капітальнага рамонту шматпавярховых дамоў у гарадскім пасёлку. Прысутныя задавалі пытанні па рамонце вуліц і тратуараў райцэнтра. Узнятыя ў час гутаркі праблемы, члены інфармацыйнай групы абяцалі вырашыць у пэўны тэрмін. Затым супрацоўнікі рэдакцыі "Кліч Радзімы" правялі для работнікаў РЭСа дзень падпісчыка. Карэспандэнты выслухалі пажаданні чытачоў наконт зместу перыядычнага выдання і тэматыкі публікацый. У далейшым гэтыя прапановы будуць ўзяты на ўзбраенне для работы ўстановы, большай зацікаўленасці і пашырэння кола падпісчыкаў раённай газеты.

Сяргей РАЙЧОНАК