Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19 июля 2019
18 ліпеня ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Беларусь спартыўная.
18 ліпеня ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Беларусь спартыўная. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў” адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Вялікае Сяло з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай группы райвыканкама, у склад якой увайшлі кіраўнік справамі Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі. У Велікасельскім сельскім клубе разам з кіраўніком справамі Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Лідзіяй Антонаўнай Гінько сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў аграгарадка, актыўныя мясцовыя жыхары і пажылыя грамадзяне.
У сваім выступленні Вольга Аляксандраўна Малюгіна не толькі расказала вяскоўцам аб выніках правядзення ў нашай краіне II Еўрапейскіх гульняў, але і закранула важныя аспекты жыццядзейнасці жыхароў Шаркаўшчынскага раёна. У прыватнасці, паведаміла пра развіццё эканомікі нашага раёна і сучасны стан спраў у сельскагаспадарчай вытворчасці падчас правядзення ўборачнай кампаніі, звярнула ўвагу на некаторыя аспекты сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сустрэча праходзіла ў форме жывога дыялогу. Жыхары аграгарадка Вялікае Сяло актыўна падтрымлівалі размову. Людзі атрымалі адказы на пытанні, якія іх хвалююць.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.