predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

23 апреля 2020

Агульнымі намаганнямі правялі добраўпарадкаванне могілак у аграгарадку Більдзюгі

Пытанням добраўпарадкавання гарадскога пасёлка, сельскіх населеных пунктаў удзяляецца значная ўвага з боку мясцовай улады, кіраўніцтва прадпрыемстваў арганізацый і ўстаноў, а таксама з боку насельніцтва.

Пытанням добраўпарадкавання гарадскога пасёлка, сельскіх населеных пунктаў удзяляецца значная ўвага з боку мясцовай улады, кіраўніцтва прадпрыемстваў арганізацый і ўстаноў, а таксама з боку насельніцтва. Асабліва гэта актуальна ў вясенні перыяд.

Жыхары аграгарадка Більдзюгі, адміністрацыя сельвыканкама, кіраўніцтва, спецыялісты і работнікі ААТ “Жвіранка”, аб’яднаўшы свае намаганні, навялі належны парадак на могілках цэнтральнай сядзібы гаспадаркі.

— Кожную вясну насельніцтва нашага аграгарадка, чые родныя і блізкія людзі знайшлі вечны спачын на гэтых могілках, займаецца ўборкай месцаў пахавання, — паведаміла нам мясцовая жыхарка Валянціна Гіляраўна Драба. — А сёлета мы вырашылі больш маштабна заняцца навядзеннем парадку на мясцовым пагосце. На гэту справу адгукнуліся амаль 50 чалавек, якія на працягу тыдня калектыўна прыходзілі са сваім уласным інвентаром і наводзілі парадак на могілках. Не засталося ў баку ад гэтай справы і сельгаспрадпрыемства “Жвіранка”. Яго кіраўнік Пётр Спірыдонавіч Ананька і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Зінта Мікалаеўна Валюшкіна выдзелілі тэхніку і групу работнікаў з бензапіламі. Да агульнай справы далучыўся і сельвыканкам. Адны людзі зразалі непатрэбнае кустоўе, другія зграбалі траву і леташняе лісце, іншыя выносілі сабранае смецце ў трактарны прычэп.

Сярод жыхароў быў арганізаваны збор грашовых сродкаў, якія з дапамогай сельсавета накіравалі на аплату працы спецыялістаў з Наваполацка. Спецыялізаваная брыгада альпіністаў з гэтага горада займалася выдаленнем вялікіх аварыйных дрэў з тэрыторыі могілак.

Толькі ў сумеснай працы дасягаюцца мэты, якія ставяцца перад сабой. Агульная работа, праведзеная па добраўпарадкаванні могілак у Більдзюгах, з’яўляеццаяскравым таму доказам.

Сяргей РАЙЧОНАК.