Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 июля 2014
У межах святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь праводзіцца традыцыйная рэспубліканская акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”.
У межах святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь праводзіцца традыцыйная рэспубліканская акцыя “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”.
Прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” наведваюць радзільныя дамы і віншуюць мам, якія нарадзілі напярэдадні ці ў час святаў.
7 ліпеня намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і старшыня раённага аддзялення ГА “Белая Русь” Валянціна Іванаўна Лемяшэўская наведалі радзільнае аддзяленне УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”. Яны павіншавалі маладых мам Алесю Харытовіч (у яе нарадзіўся сын Аляксей) і Анну Жукаву (у яе нарадзіўся сын Мікіта), уручылі падарункі, пажадалі ім і іх дзеткам здароўя.
Андрэй БУРЭЦ