predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Акцыя "Бяспечны Новы год"

11 декабря 2015

Акцыя "Бяспечны Новы год"

10 снежня ў межах рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год" прайшлі сустрэчы намесніка начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Калінавіча Лутохіна і начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Андрэя Мечыслававіча Федуковіча з працоўным калектывам раёна электрычных сетак, а таксама з настаўнікамі і вучнямі Велікасельскай дзіцячы сад—сярэдняй школы.

Падчас выступлення прысутным была даведзена інфармацыя пра стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі Віцебскай вобласці і нашага раёна, растлумачаны мэты і задачы правядзення дадзенай акцыі. Выступоўцы акцэнтавалі ўвагу на мерах бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі, набываць якія трэба толькі пры наяўнасці адпаведнага сертыфіката якасці. Уладзімір Калінавіч прывёў канкрэтныя прыклады траўміравання дарослых і дзяцей неякаснай піратэхнікай.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС звярнуў на дзіцячую бяспеку. Прысутным ён раіў не дапускаць, каб непаўналетнія гулялі з крыніцамі агню. Ні ў якім разе дзяцей нельга пакідаць дома без нагляду. Як падкрэсліў Уладзімір Калінавіч, у доме (кватэры) у абавязковым парадку павінны быць устаноўлены аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі. Пажадана, каб такі прыбор знаходзіўся ў кожным жылым пакоі. Іх наяўнасць зніжае рызыку чалавечай гібелі і развіцця пажару пры надзвычайнай сітуацыі. У.К.Лутохін і А.М.Федуковіч у канцы сустрэчы адказалі на некаторыя пытанні і пажадалі з добрым настроем, без узнікнення надзвычайных сітуацый сустрэць навагоднія святы.

Сяргей РАЙЧОНАК