predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

25 апреля 2014

Акцыя “Чысты вадаём”

Рашэннем праўлення савета РДГА “Беларускае грамадства паляўнічых і рыбаловаў” аб’яўлена акцыя “Чысты вадаём”, якая праходзіць з 21 па 27 красавіка. Беларусь нездарма называюць сінявокай: па тэрыторыі краіны працякае звыш 20 тысяч рэк агульнай працягласцю 90,6 тысячы кіламетраў; больш 10 тысяч азёр агульнай плошчай каля 2 тысяч кіламетраў; больш 150 буйных і 1,5 тысячы невялікіх вадасховішчаў.

Рашэннем праўлення савета РДГА “Беларускае грамадства паляўнічых і рыбаловаў” аб’яўлена акцыя “Чысты вадаём”, якая праходзіць з 21 па 27 красавіка. Беларусь нездарма называюць сінявокай: па тэрыторыі краіны працякае звыш 20 тысяч рэк агульнай працягласцю 90,6 тысячы кіламетраў; больш 10 тысяч азёр агульнай плошчай каля 2 тысяч кіламетраў; больш 150 буйных і 1,5 тысячы невялікіх вадасховішчаў. Водныя аб’екты нашай рэспублікі сталі любімым месцам адпачынку не толькі жыхароў Беларусі, а і шматлікіх замежных гасцей. Акцыя “Чысты вадаём”, у першую чаргу, накіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе. З мэтай практычнай рэалізацыі задач акцыі і прыцягнення да ўдзелу ў ёй максімальна магчымай колькасці непрацуючых людзей, а таксама павышэння экалагічнай культуры насельніцтва на тэрыторыі возера Валозева (каля вёскі Буда), у нашым раёне, дзе турыстычная зона, праводзяцца мерапрыемствы па навядзенні парадку. Як паведаміў дырэктар Шаркаўшчынскай раённай арганізацыйнай структуры В.А.Малыш, на ўборку прылягаючай да возера тэрыторыі выйшлі паляўнічыя, егеры і іншыя неабыякавыя людзі, аматары прыроды.

Кацярына СОСНА