predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Акцыя “Наш жывёлавод”

21 марта 2017

Акцыя “Наш жывёлавод”

На працягу сакавіка ў краіне праходзіць акцыя Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”. У яе межах прадстаўнікі раённага, абласнога і рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК да 1 красавіка наведаюць кожную малочнатаварную і жывёлагадоўчую ферму Беларусі, каб разам з працаўнікамі пагутарыць на самыя актуальныя тэмы, якія адносяцца да развіцця жывёлагадоўчай галіны, сумеснымі намаганнямі знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем і задач.

На мінулым тыдні малочнатаварную ферму “Пялікі” ААТ “Даватарскі” з рабочым візітам наведаў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Аксёнавіч Лабушаў. Ён сустрэўся з калектывам аператараў машыннага даення. Падчас гутаркі паведаміў прысутным пра дзейнасць прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу нашай краіны, выслухаў пытанні і прапановы работнікаў фермы.

Мікалай Аксёнавіч уручыў Падзячныя лісты за подпісам міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Леаніда Зайца і грашовыя прэміі перадавым аператарам машыннага даення — Таццяне Каленцьевай і Крысціне Лапкоўскай. За два месяцы 2017 года Таццяна Каленцьева надаіла 31.719 кілаграмаў малака. Надой на адну карову ў сярэднім склаў 705 кілаграмаў. Крысціна Лапкоўская атрымала са свайго гурта 28.876 кілаграмаў, а сярэдні надой на адну карову ў яе склаў 649 кілаграмаў. Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў жанчын з высокімі вытворчымі паказчыкамі, пажадаў ім і надалей займаць лідзіруючыя пазіцыі. А ўсяму калектыву аператараў машыннага даення Мікалай Аксёнавіч уручыў вялікі і вельмі прыгожы торт.

Сяргей РАЙЧОНАК.