Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 ноября 2012
13 ноября, Шарковщина /На працягу лістапада Шаркаўшчынскі РАНС праводзіць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё». Накіравана яна на прафілактыку пажараў, прычынай якіх становіцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і смерці нядбайных курыльшчыкаў. Нагадаем, што ў 2011 годзе ў Шаркаўшчынскім раёне курэнне ў нецвярозым стане ў ложку стала прычынай чатырох смярцей.
13 ноября, Шарковщина /На працягу лістапада Шаркаўшчынскі РАНС праводзіць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё». Накіравана яна на прафілактыку пажараў, прычынай якіх становіцца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і смерці нядбайных курыльшчыкаў. Нагадаем, што ў 2011 годзе ў Шаркаўшчынскім раёне курэнне ў нецвярозым стане ў ложку стала прычынай чатырох смярцей. Сёлета, на шчасце, такіх выпадкаў не зарэгістравана.
У межах акцыі пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Па пятніцах актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і работнікі РАНС будуць уручаць інфармацыйныя памяткі, расказваць пра небяспеку нядбайнасці пры курэнні ў масавых месцах, у прыватнасці, на аўтавакзале, таксама наведаюць арганізацыі раёна, школы. Заключны этап пройдзе на цэнтральным рынку.
Андрэй БУРЭЦ