Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 декабря 2012
14-15 снежня 2012 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе акцыя “Прафілактыка і Ты!”. Яе асноўныя мэты: прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы п’янства і тых негатыўных наступстваў, да якіх яно прыводзіць, фарміраванне свядомых законапаслухмяных паводзінаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, духоўных і маральных каштоўнасцяў.
14-15 снежня 2012 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе акцыя “Прафілактыка і Ты!”. Яе асноўныя мэты: прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы п’янства і тых негатыўных наступстваў, да якіх яно прыводзіць, фарміраванне свядомых законапаслухмяных паводзінаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, духоўных і маральных каштоўнасцяў. Плануецца, што ў гэтыя дні па ўсёй краіне пройдуць спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Будуць праведзены сустрэчы ў працоўных калектывах і установах адукацыі, на якіх будзе расказана пра негатыўны ўплыў шкоднай звычкі на жыццё. Акцыя праводзіцца Міністэрствам унутраных спраў сумесна з міністэрствамі спорту і турызму, адукацыі, інфармацыі, культуры, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па надзвычайных сітуацыях, аховы здароўя пры ўдзеле Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Пра мерапрыемствы, якія плануюцца ў Шаркаўшчынскім раёне, расказаў старшы ўчастковы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Іванавіч Талапіла:
У пятніцу, 14 снежня, супрацоўнікамі праваахоўных органаў будуць праводзіцца рэйды па выўленню асоб у нецвярозым стане на працоўных месцах. Участковыя інспектары сумесна з прадстаўнікамі УАЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» будуць выязджаць на сустрэчы з калектывамі арганізацый і сельгаспрадрыемстваў раёна для правядзення прафілактычных гутарак. А ў суботу, 15 снежня, запланавана забарона рознічнага продажу слабаалкагольных і алкагольных напояў, а таксама піва.
Андрэй БУРЭЦ