Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 октября 2019
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі штогаддовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі штогаддовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу — вучаніца 5 класа Германавіцкай ДС-СШ Анасітасія Аляхновіч. Яе работа “Захавальнікі балота Ельня”, створаная пад кіраўніцтвам педагога Лідзіі Генадзьеўны Мядзелец, заваявала 2 месца ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 год.
Сюжэтам для малюнка стаў архіўны фотаздымак. На ім людзі, якія працуюць на балоце, будуюць плаціну. Вось і ў сваёй конкурснай рабоце Анастасія Аляхновіч адлюстравала, як жыхары нашага раёна імкнуцца захаваць водны баланс балота Ельня ў яго першапачатковым некранутым цывілізацыяй выглядзе. У адзін з кастрычніцкіх дзён навучальную ўстанову ў Германавічах наведаў начальнік Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Іванавіч Міхалёнак. Ён павіншаваў Анастасію Аляхновіч і яе педагога з заслужанай узнагарордай, уручыў дзяўчынцы дыплом і кнігу па экалогіі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.