predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

21 ноября 2017

Аператар машыннага даення ААТ “Даватарскі” Надзея Арлова трапіла ў лік лепшых жывёлаводаў рэспублікі

10 лістапада ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім узнагароджвалі лепшых жывёлаводаў краіны

10 лістапада ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якім узнагароджвалі лепшых жывёлаводаў краіны. Ініцыятарам яго правядзення выступіў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Віцебская вобласць накіравала 44 дэлегатаў — лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны. Кожнаму з іх ёсць чым ганарыцца. І не толькі высокімі прывагамі, надоямі, але і адказным падыходам да сваёй справы.

Шаркаўшчынскі раён на свяце прадставілі даглядчыца цялят КУВСП “Гарадзец” Вольга Міронава і аператар машыннага даення ААТ “Даватарскі” Надзея Арлова.

Надзею выбралі дэлегатам для паездкі ў Мінск ад нашага раёна нездарма. Маладая жанчына заўсёды дасягае высокіх вынікаў у сваёй нялёгкай рабоце. Неаднаразова Надзея Арлова выходзіла ў лідары раённага і абласнога конкурсаў сярод аператараў машыннага даення. Сёлета яна ўдастоена звання лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны” па выніках сваёй працы. Прыгожая, сціплая і вельмі працавітая. Так характарызуюць Надзею калегі па працы і кіраўніцтва гаспадаркі.

Сяргей РАЙЧОНАК