Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
27 мая 2016
Кожны год у час летніх канікулаў на базе навучальных устаноў раёна працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Не стаў выключэннем і сёлетні год.
Кожны год у час летніх канікулаў на базе навучальных устаноў раёна працуюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Шаркаўшчынскім райвыканкамам прынята адпаведнае рашэнне ад 11 мая 2016 года № 320. Згодна з ім лагеры створаны для аздараўлення дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, для дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў і з сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Праца аздараўленчых лагераў будзе арганізавана ў тры змены. Першая пачнецца 6 чэрвеня і працягнецца да 14 чэрвеня (9 дзен); з 6 па 25 чэрвеня (18 дзён). Другая запросіць дзяцей з 30 чэрвеня па 8 ліпеня (9 дзён); з 30 чэрвеня па 20 ліпеня (18 дзён). Трэцяя — з 25 ліпеня па 2 жніўня (9 дзён); з 27 ліпеня па 13 жніўня (18 дзён). Лагеры будуць арганізаваны ў 12 школах раёна і адзін — у Цэнтры дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка. Гэта спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, экалагічныя лагеры, а таксама працы і адпачынку. За лета ў іх адпачнуць 465 хлопчыкаў і дзяўчынак. На базе Германавіцкай сярэдняй школы з 30 чэрвеня па 8 ліпеня будзе арганізаваны валанцёрскі палатачны лагер з дзяцей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, на ўнутрышкольным уліку і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Для аздараўлення і адпачынку школьнікаў створаны належныя ўмовы, распрацаваны планы работы, прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы. Значная ўвага будзе нададзена харчаванню дзяцей. На ўтрыманне школьных аздараўленчых лагераў выдаткавана 314 мільёнаў 360 тысяч рублёў грашовых сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Кантроль за здароўем дзяцей ускладзены на медыцынскіх работнікаў. Для аператыўнага рашэння ўзнікаючых праблем створана камісія па кардынацыі дзеянняў і вырашэнню пытанняў , звязаных з аздараўленнем вучняў, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі зацікаўленых службаў і ўстаноў.
Сяргей РАЙЧОНАК