Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 июля 2016
У панядзелак, 11 ліпеня, над Шаркаўшчынай пранёсся, у літаральным сэнсе, смерч.
У панядзелак, 11 ліпеня, над Шаркаўшчынай пранёсся, у літаральным сэнсе, смерч. Прыкладна пасля абеду прайшоў дождж, а потым з браслаўскага напрамку прыйшла вялікая чорная хмара, у згустках якой вырасла варонка, накшталт той, што утвараецца менавіта пры смерчы. Стыхія над гарадскім пасёлкам бушавала каля пятнаццаці хвілін, але паспела нанесці моцныя разбурэнні. Паласа, па якой прайшлася віхура, закранула паўночную частку Шаркаўшчыны, вёску Маркі, Савіцкія. Мноства жылых будынкаў, вытворчых аб'ектаў засталіся без даху. На некаторых пабудовах нават цагляныя сцены абваліліся долу.Казлавы кран на чыгуначнай станцыі не вытрымаў напору стыхіі і зваліўся на вагоны.
Аператыўна спрацавалі службы РАНС, РЭС, медыкі і іншыя. На ліквідацыі наступстваў стыхіі працавалі пажарныя-выратавальнікі, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, усіх прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра, а таксама звычайныя грамадзяне. На дапамогу ў Шаркаўшчыну прыбылі лінейныя брыгады энергетыкаў з Глыбокага, Докшыц, Міёр, Браслава. У цяперашні момант заканчваецца ліквідацыя наступстваў прыроднай стыхіі.
Сяргей РАЙЧОНАК