Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
7 сентября 2021
3 верасня ад сцен Брэсцкай крэпасці-героя ўрачыста стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства”. Яго маршрут звяжа ўсе 118 раёнаў нашай краіны.
3 верасня ад сцен Брэсцкай крэпасці-героя ўрачыста стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства”. Яго маршрут звяжа ўсе 118 раёнаў нашай краіны.
Сёння, 7 верасня, калону аўтамабіляў на мяжы нашага і Глыбоцкага раёнаў урачыста сустракалі шаркаўчане.
— Наша задача — за кароткі тэрмін аб’ехаць усю Беларусь, 118 раённых цэнтраў. Мы хочам паказаць, якая прыгожая ў нас краіна, якія добрыя тут жывуць людзі, — сказалі кіраўнікі грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута. — Галоўная мэта марафона — аб’яднаць беларусаў у межах Года і Дня народнага адзінства.
Сімвал аўтапрабега — зерне ўраджаю 2021 года Шаркаўшчынскага раёна — лідарам арганізацыі «Патрыёты Беларусі» перадаў першы ў бягучым годзе камбайнер-тысячнік Юрый Ардынскі.
Пасля ўрачыстага мітынгу, які адбыўся на плошчы Леніна ў гарадскім пасёлку, калона аўтамабіляў рушыла ў Браслаўскі раён. Завяршыцца марафон 17 верасня ў Мінску.
Сяргей РАЙЧОНАК