Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
3 июня 2015
Як і ў папярэднія гады, сёлета на базе навучальных устаноў гарадскога пасёлка і раёна ў летні перыяд будуць працаваць школьныя аздараўленчыя лагеры.
Як і ў папярэднія гады, сёлета на базе навучальных устаноў гарадскога пасёлка і раёна ў летні перыяд будуць працаваць школьныя аздараўленчыя лагеры. Раённым выканаўчым камітэтам прынята адпаведнае рашэнне ад 4 мая 2015 года № 295. Лагеры створаны для аздараўлення дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, для дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Праца лагераў арганізавана ў тры змены. Першая пачнецца 3 чэрвеня і працягнецца да 23 чэрвеня, другая запросіць дзяцей з 26 чэрвеня па 17 ліпеня, трэцяя — з 20 ліпеня па 8 жніўня. Лагеры будуць арганізаваны ў 13-ці школах раёна і адзін — у цэнтры дзяцей і моладзі. Гэта спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, ваенна-патрыятычныя, экалагічныя лагеры, а таксама лагеры працы і адпачынку. За лета ў іх адпачнуць 470 дзяцей. З 3 па 11 чэрвеня на базе Лужкаўскай СШ будзе працаваць кругласутачны валанцёрскі палатачны лагер. Для аздараўлення і адпачынку школьнікаў створаны належныя ўмовы, распрацаваны планы работы, прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы. Значная ўвага будзе нададзена харчаванню дзяцей. На ўтрыманне школьных аздараўленчых лагераў выдаткавана 280 мільёнаў 700 тысяч рублёў грашовых сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Кантроль за здароўем дзяцей ускладзены на медыцынскіх работнікаў. Для аператыўнага рашэння ўзнікаючых пытанняў створана камісія па каардынацыі дзеянняў і вырашэнню пытанняў, звязаных з аздараўленнем вучняў, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў і устаноў. Тэме арганізацыі знаходжання дзяцей у школьных аздараўленчых лагерах была прысвечана нарада педагагічных работнікаў навучальных устаноў раёна, якая адбылася ў канцы мая на базе СШ № 1 гарпасёлка. Перад прысутнымі выступілі памочнік урача-эпідэміёлага РЦГЭ Алеся Лабэцкая, старшы інспектар па справах непаўналетніх РАУС Мікалай Зубовіч, старшыня ТВВАД Уладзімір Катовіч, першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Татаровіч, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас, а таксама спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кожны з іх паведаміў пра захаванне правілаў бяспекі пад час працы лагераў, арганізацыю харчавання дзяцей, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, гульняў і акцый. Падвяла вынікі нарады метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Грыдзюшка.
Сяргей РАЙЧОНАК