Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 декабря 2016
3 снежня ўсе страхавыя работнікі краіны адзначаюць не толькі сваё прафесійнае свята, але яшчэ і 95-годдзе з дня стварэння кампаніі. Страхавыя паслугі сёння ад імя “Белдзяржстраху” аказваюць “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Белпошта”, “Белтэлекам” і іншыя.
3 снежня ўсе страхавыя работнікі краіны адзначаюць не толькі сваё прафесійнае свята, але яшчэ і 95-годдзе з дня стварэння кампаніі. Страхавыя паслугі сёння ад імя “Белдзяржстраху” аказваюць “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Белпошта”, “Белтэлекам” і іншыя.
У рэйтынгу айчынных страхавых арганізацый “Белдзяржстрах” упэўнена займае першае месца па ўсіх паказчыках, маючы сваю шырокую рэгіянальную сетку, якая складаецца з філіялаў, прадстаўніцтваў і аддзелаў па аказанні страхавых паслуг. У нашым раёне гэта аддзел па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскім раёне. Да свайго юбілею аддзел падышоў з эфектыўнымі паказчыкамі, вялікай базай кліентаў. За пройдзеныя гады назапашаны вялікі вопыт работы з насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці.
У калектыве працуюць 7 спецыялістаў і 15 страхавых агентаў. Усе работнікі маюць вялікі вопыт працы. В. А. Пецюкевіч адпрацавала ў арганізацыі 30 год, В. М. Гімбар — 28. Цяжка каго-небудзь выдзеліць з работнікаў, якія з найбольшым стараннем выконваюць свае абавязкі. Слоў удзячнасці заслугоўваюць страхавыя агенты Н. У. Сіповіч, М. Б. Баравік, Н. Л. Сямёнава, В. М. Пяткун, І. М. Конюхава, В. М. Барысава, І. А. Марозава, А. У. Жынь, В. А. Пяткевіч.
Начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскім раёне Катовіч Валерый Аркадз’евіч з нагоды прафесійнага свята і юбілею “Белдзяржстраха” віншуе ўсіх работнікаў, якія працуюць цяпер і тых, хто ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, жадае ўсім сваім калегам поспеху і прафесійнага росту, шчасця, здароўя, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту, выдатнага настрою!
Сяргей РАЙЧОНАК