predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Бібліятэка – пляцоўка для цікавых сустрэч

18 января 2017

Бібліятэка – пляцоўка для цікавых сустрэч

Шаркаўшчынская раённая бібліятэка ў наш час ўжо даўно перастала быць проста бібліятэкай.

Шаркаўшчынская раённая бібліятэка ў наш час ўжо даўно перастала быць проста бібліятэкай. Зараз – гэта яшчэ і пляцоўка для правядзення розных мерапрыемстваў – такіх як лекцыі, адкрытыя ўрокі для вучняў, сустрэчы з цікавымі людзьмі – паэтамі, пісьменнікамі, прадстаўнікамі розных прафесій. Нядаўна ў Шаркаўшчынскай раённай бібліятэцы для супрацоўнікаў гэтай установы была арганізавана сустрэча з натарыусам “Пагаворым аб праве”. Загадчыца натарыяльнай канторы Шаркаўшчынскага раёна Жанна Генадзьеўна Сініца адказала на шматлікія пытанні супрацоўнікаў бібліятэк па працоўнаму, жыллёваму і сямейнаму праву, правяла індывідуальныя кансультацыі. Арганізатар і вядучая мерапрыемства бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Паліна Аляксандраўна Чарняўская зрабіла агляд кніжна-часопіснай выставы “Пагаворым аб праве”, на якой былі прадстаўлены юрыдычныя выданні па розных прававых пытаннях: абароне праў спажыўцоў, аб адміністрацыйным і крымінальным праве і г. д. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве ў гэты дзень, атрымалі бясплатную кваліфікаваную юрыдычную дапамогу.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.