predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

13 декабря 2016

Будзьце асцярожныя на вадаёмах!

Зіма сёлета падобная на непастаянную госцю: прыйдзе, здаецца, каб ужо застацца надоўга — засыпле ўсё снегам, падмарозіць, а на наступны дзень, глядзіш, яе ўжо няма, а на дварэ — адліга. У такіх умовах на вадаёмах і лёд то з’яўляецца, то растае. І канешне ж, ніяк не назавеш яго трывалым. А нецярплівыя рыбакі не зважаючы на небяспеку спяшаюцца на зімовую рыбалку на ненадзейным лёдзе.

Зіма сёлета падобная на непастаянную госцю: прыйдзе, здаецца, каб ужо застацца надоўга — засыпле ўсё снегам, падмарозіць, а на наступны дзень, глядзіш, яе ўжо няма, а на дварэ — адліга. У такіх умовах на вадаёмах і лёд то з’яўляецца, то растае. І канешне ж, ніяк не назавеш яго трывалым. А нецярплівыя рыбакі не зважаючы на небяспеку спяшаюцца на зімовую рыбалку на ненадзейным лёдзе.

—У перыяды адліг рэкі і азёры асабліва небяспечныя, — расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч, — таму што з перападамі тэмператур змяняецца не толькі таўшчыня лёду, але і яго структура. Бяспечным для вагі чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см. Калі вы раптам аказаліся сведкам няшчаснага выпадку на лёдзе, то спачатку ацаніце сітуацыю: ці зможаце вы самі дапамагчы чалавеку ці варта паклікаць на дапамогу іншых. Бо пры неправільных дзеяннях вы і самі можаце апынуцца ў вадзе. Для аказання дапамогі з асцярожнасцю падпаўзіце да месца пралому і з адлегласці 3-4 метры падайце пацярпеламу адзін з концоў палкі ці вяроўкі. Пасля выратавання чалавека трэба адразу адвесці ў цёплае месца і выклікаць хуткую дапамогу. У выпадку, калі вам неабходная дапамога выратавальнікаў, адразу ж тэлефануйце па нумарах 101 або 112. Калі вы самі праваліліся пад лёд, галоўнае — не панікаваць. Пакуль паміж слаямі адзежы застаецца паветра, вы можаце ўтрымлівацца на паверхні. Каб выбрацца з палонкі, абапірайцеся грудзямі на лёд і шырока расстаўце рукі, гэтым вы павялічыце плошчу апоры і паменшыце ціск на край лёду. Выбраўшыся з вады, асцярожна адкаціцеся далей ад палонкі і паўзком дабірайцеся да берагу. Нагадваю, што ў нашым раёне дзейнічае прынятае Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэтам распараджэнне №292р “Аб забароне выхаду на лёд”. Згодна з ім забараняецца выхад на лёд падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў.

Андрэй БУРЭЦ.