13 жніўня ў вёсцы Германавічы прайшоў другі па ліку “Бульбяны фэст”
13 жніўня ў вёсцы Германавічы прайшоў другі па ліку “Бульбяны фэст”.
На яго завіталі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з Расіі і Польшчы.
На фэсце для прысутных выступіў лідар рок-гурта “Sumarok” з Полацка Ігар Палынскі, дудар з Глыбоччыны Віталь Воранаў, народны фальклорны калектыў “Купалінка” з Каўшэлева.
Свае вершы прачыталі паэты літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Галоўная ўвага удзельнікаў фэста была нададзена разнастайным стравам з бульбы, якія прыгатавалі і прэзентавалі прысутным арганізатары і госці свята.