predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе Германавіцкага сельвыканкама

11 января 2021

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло на базе Германавіцкага сельвыканкама

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло 5 студзеня на базе Германавіцкага сельвыканкама.

Чарговае пасяджэнне дыялогавай пляцоўкі прайшло 5 студзеня на базе Германавіцкага сельвыканкама. Удзел у ім прынялі эксперты: старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Мадэратарам мерапрыемства з’яўлялася старшыня Германавіцкага сельвыканкама Мая Якімовіч.Як падкрэсліла Мая Яўгеньеўна, дыялогавая пляцоўка — гэта маштабны праект, у межах якога прадстаўнікам розных галін дзейнасці, у тым ліку і пенсіянерам, даецца магчымасць узнімаць вострыя праблемы і задаваць пытанні прадстаўнікам улады, а таксама прапаноўваць шляхі іх вырашэння.

У пасяджэнні дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі духавенства, сацыяльнай і вытворчай сфер, дэпутацкі корпус Германавіцкага сельскага Савета.Пробашч касцёла Перамянення Пана ксёндз Ян Пугачоў у сваім выступленні закрануў пытанні духоўнасці і маралі. Яшчэ святар звярнуў увагу на тое, што каталіцкі храм у Германавічах, настаяцелем якога ён з’яўляецца, патрабуе рамонту. Тое ж можна сказаць і пра іншыя аб’екты ў аграгарадку, якія ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Узнікаюць шматлікія цяжкасці не толькі фінансавага плана, але і на атрыманне афіцыйнага дазволу з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для правядзення рамонтных работ на такіх аб’ектах. Прысутныя аднагалосна вырашылі, што павінен быць прыняты спрошчаны алгарытм атрымання дазволу Міністэрства культуры на правядзенне рамонтных работ на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны.

Старэйшына аграгарадка Германавічы Іна Пучынская выказала прапанову наконт таго, каб у школьную праграму быў уведзены прадмет па вывучэнні заканадаўства. Па словах Іны Сямёнаўны, кожны вучань павінен у абавязковым парадку ведаць не толькі свае правы, але і абавязкі, а таксама несці адказнасць за розныя ўчынкі.Галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “Княж” Алеся Пучынская звярнулася да экспертаў дыялогавай пляцоўкі з пытаннем аб магчымасці павелічэння закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, якую рэалізуюць дзяржаве насельніцтва і гаспадаркі. На дадзены момант кошт на прадукцыю, якую вырошчваюць вяскоўцы, нізкі. І кожны з іх зацікаўлены, каб закупачныя цэны павысіліся.Прадстаўнікі сферы медыцыны, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя Германавіцкага сельсавета, выказаліся за павелічэнне грашовай дапамогі інвалідам другой групы. Эксперты ўважліва слухалі кожнага, хто выступаў, давалі грунтоўныя адказы і тлумачэнні. Выказаныя ідэі і прапановы будуць улічаны пры падрыхтоўцы да 6 Усебеларускага народнага сходу, на якім будуць вызначаны асноўныя накірункі развіцця краіны на бліжэйшыя гады.

Сяргей РАЙЧОНАК.